Гісторыя

Прадпрыемства створана 17 лістапада 1993 года. Першапачаткова яно называлася навукова-вытворчае прадпрыемства «Белпромстрой» (НВПП «Белпромстрой»). Праз 8 гадоў, 6 лютага 2001 года, кампанія атрымала новую назву - ТДА «Белпромстрой». У далейшым, у ходзе рэарганізацыі ТДА «Белпромстрой» ўтвораны ТАА «БПС-Груп» і ТАА «БПС-Альянс». Дзякуючы поспехам Таварыства створаны ТАА «БелПартАльянс», а таксама рэстаран «Шляхецкі маёнтак».

На прадпрыемстве працуе каля 100 чалавек. Гэта прафесіяналы ў сваёй галіне. Яны знаюць сваю справу, умеюць працаваць хутка, дакладна і зладжана.

На этапе станаўлення асноўнымі напрамкамі дзейнасці сталі грузаперавозкі і гандаль - рэалізацыя аўтамабільнай тэхнікі і аўтазапчастак. З 2002 па 2005 год прадпрыемства дадаткова занялося пераабсталяваннем паўпрычэпаў: падаўжалі, выраблялі борта, каркасы, тэнты і пр. А з 2003 года пачаўся другі, не менш важны, этап у развіцці: Таварыства набыло зямельны ўчастак. Да гэтага часу кампанія адужэла, упэўнена заваявала нішу на беларускім рынку і наспела неабходнасць зрабіць чарговы крок у развіцці - так ТДА «Белпромстрой» занялося будаўніцтвам і наступнай здачай у арэнду складскіх і офісных памяшканняў. Крыху пазьней у спісе пабудаваных аб'ектаў з'явіліся і лагістычныя цэнтры. Спачатку вялося будаўніцтва складскіх памяшканняў катэгорыі «В», а ў апошні час ТДА «Белпромстрой» ўзводзіць лагістычных цэнтры катэгорыі «А». Усяго за гэты час пабудавана больш за 15 буйных аб'ектаў рознага прызначэння.

Партнёры & кліенты